Палесціна. Моладзевая рэвалюцыя ў шэрагах ФАТХ

ФАТХ — вядучая партыя палесцінскай аўтаноміі — правяла партыйны кангрэс, на якім радыкальна змяніла склад кіраўніцтва. Большасць месцаў у кіраўніцтве партыі цяпер належаць прадстаўнікам маладой генерацыі, ад старой партыйнай гвардыі цяперашняга палесцінскага лідэра Махмуда Абаса засталося толькі 4 сябры ЦК. Ветэранаў аб’ядноўвае тое, што яны нейкі час вымушаны былі жыць у эміграцыі. Затое 14 маладых сяброў ЦК практычна ніколі не пакідалі акупаваныя тэрыторыі. Цяпер палітолагі спрачаюцца наконт таго, што сапраўды здарылася.

ФАТХ — вядучая партыя палесцінскай аўтаноміі — правяла партыйны кангрэс, на якім радыкальна змяніла склад кіраўніцтва. Большасць месцаў у кіраўніцтве партыі цяпер належаць прадстаўнікам маладой генерацыі, ад старой партыйнай гвардыі цяперашняга палесцінскага лідэра Махмуда Абаса засталося толькі 4 сябры ЦК. Ветэранаў аб’ядноўвае тое, што яны нейкі час вымушаны былі жыць у эміграцыі. Затое 14 маладых сяброў ЦК практычна ніколі не пакідалі акупаваныя тэрыторыі. Цяпер палітолагі спрачаюцца наконт таго, што сапраўды здарылася. Афіцыйная версія — “партыя перадае ўладу маладым, каб забяспечыць сабе бліскучую будучыню. Неафіцыйная — на з’езде меў места пратэст супраць апаратчыкаў, якія манапалізавалі партыю, ператварылі яе ў машыну для атрымання грошай праз розныя міжнародныя фонды. Цікава, што шмат хто з новаабраных сябраў ЦК ФАТХ паспеў пасядзець у ізраільскіх турмах. Аднак, на думку аналітыкаў, гэта толькі добра. Дзякуючы гэтаму яны, па-першае, вывучылі іўрыт, а па-другое — лепш разумеюць праблемы Ізраілю, і такім чынам могуць весці дыялог з больш рэалістычных пазіцый.

Каментаваць