Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Паліцыя пачала штурм будынку на поўначы Парыжа, дзе тэрарысты ўтрымліваюць закладнікаў

Стрэлы і выбухі былі чутныя на месцы, дзе тэрарысты, якія здзейснілі напад на рэдакцыю Charlie Hebdo, утрымліваюць прынамсі аднаго закладніка. 



Двое падазраваных у здзяйсненні нападу на рэдакцыю сатырычнага выдання, браты Шэрыф і Саід Куашы, забарыкадаваліся на складзе тыпаграфіі на поўначы Парыжа. 
 
 
Узброеныя людзі таксама захапілі закладнікаў у краме кашэрных прадуктаў ва ўсходнім Парыжы. Як паведамляецца з месца падзеяў, яны пагражаюць забіць закладнікаў, калі паліцыя паспрабуе захапіць братоў Куашы. Па некаторых дадзеных, паліцыя ўжо пачала штурм крамы.

Каментаваць