ПАР. Племя Мандэлы — за сваю дзяржаву

Племя тэмбу (субэтнічнай супольнасці коса), з якога паходзіць Нельсан Мандэла, першы чарнаскуры прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (ПАР), плануе выйсці з-пад кантролю Прэторыі і стварыць сваю ўласную дзяржаву. Пра гэта заявіў кароль клану Буелехайа Даліндзьеба. Па яго словах, падданыя даўно ўжо прасілі зрабіць падобную заяву. Апошнім, што перапоўніла чашу цярпення, стала крымінальная справа, якую завялі на яго каралеўскую асобу ў Прэторыі. Следчыя лічаць, што кароль мае дачыненне да выкрадання нейкай жанчыны на землях тэмбу.

Племя тэмбу (субэтнічнай супольнасці коса), з якога паходзіць Нельсан Мандэла, першы чарнаскуры прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (ПАР), плануе выйсці з-пад кантролю Прэторыі і стварыць сваю ўласную дзяржаву. Пра гэта заявіў кароль клану Буелехайа Даліндзьеба. Па яго словах, падданыя даўно ўжо прасілі зрабіць падобную заяву. Апошнім, што перапоўніла чашу цярпення, стала крымінальная справа, якую завялі на яго каралеўскую асобу ў Прэторыі. Следчыя лічаць, што кароль мае дачыненне да выкрадання нейкай жанчыны на землях тэмбу. Калі суд давядзе, што манарх сапраўды вінаваты, яго чакае да 15 гадоў турмы. Аднак да суда справа можа не дайсці, паколькі раней падазраваны можа стаць лідэрам незалежнай краіны Тэмбулэнд (Thembuland) — так плануецца назваць новую дзяржаву. Праўда, Тэмбулэнд можа не з’явіцца на мапе ў выпадку, калі ўлады ПАР прыпыняць крымінальную справу на караля, і ў дадатак за маральную крыўду выплацяць яму прыкладна 110 тысяч долараў. Цэнтральны ўрад ПАР пакуль праігнараваў сепаратысцкія забабоны тэмбу, назваўшы заяву яго караля «жартам».

Па матэрыялах «Mail and Guardian» (ПАР)

Каментаваць