Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Параненыя падчас Рэвалюцыі годнасці атрымаюць статус удзельнікаў баявых дзеянняў

Украінскі парламент прагаласаваў за дакумент, якім прадастаўляецца статус удзельнікаў баявых дзеянняў пацярпелым на Майдане ў 2013-2014 гадах. Пры гэтым падобныя льготы не прадастаўлены праваахоўнікам, якія атрымалі цялесныя пашкоджанні падчас выканання службовых абавязкаў, звязаных з Рэвалюцыяй годнасці.

Законапраектам прадугледжана прадастаўленне статусу ўдзельніка баявых дзеянняў грамадзянам, якія атрымалі цяжкія, сярэдняй цяжкасці і лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія не прывялі да інваліднасці, падчас Рэвалюцыі годнасці, і якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў перыяд з 21 лістапада 2013 года па 30 красавіка 2014 года, піша gordonua.com.

Пры гэтым праектам закона не прадугледжана прадастаўленне статусу ўдзельніка баявых дзеянняў супрацоўнікам праваахоўных органаў, ваеннаслужачым унутраных войскаў і асобам, якiя праходзiлi службу ў праваахоўных органах і Узброеных сілах, якія атрымалі цялесныя пашкоджанні падчас выканання службовых абавязкаў, звязаных з падзеямі на Майдане.

Згодна з законапраектам, парадак прадастаўлення статусу ўдзельніка баявых дзеянняў і ўсталявання сувязі атрымання інваліднасці з раненнем або іншым пашкоджаннем здароўя будзе вызначацца Кабінетам Міністраў.
Адпаведныя змены ўносяцца ў закон "Аб статусе ветэранаў вайны, гарантыях іх сацыяльнай абароны".

У канцы 2013 — пачатку 2014 года ва Украіне адбыліся масавыя пратэсты, якія прывялі да змены ўлады. У гэты час мітынгоўцам супрацьстаялі праваахоўныя органы і нанятыя ўладамі ўзброеныя бандыты (цітушкі). Экс-генпракурор Віталь Ярэма заяўляў, што толькі з 18 па 20 лютага 2014 года было забіта 77 пратэстоўцаў, каля 700 чалавек атрымалі раненні.

Каментаваць