Парашэнка: 9 тысяч расійскіх салдат — гэта хіба не агрэсія?

Прэзідэнт Пётр Парашэнка заклікаў увесь цывілізаваны свет падтрымаць Украіну ў барацьбе супраць «тэрарызму і агрэсіі Расіі».



Парашэнка прыехаў у Давос з часткай корпуса абстралянага аўтобуса пад Валнавахай


Пра гэта ён распавёў у Давосе падчас выступу на Сусветным эканамічным форуме ў сераду.
 
 
Парашэнка адзначыў, што па дадзеных украінскай разведкі на тэрыторыі Украіны знаходзяцца 9 тысяч расійскіх салдат, 500 танкаў, цяжкая артылерыя і БТРы.
 
 
«Калі гэта не агрэсія, то што тады агрэсія?», — спытаў прэзідэнт.

Каментаваць