Парашэнка аддаў загад спыніць агонь

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка аддаў загад начальніку Генеральнага штаба аб спыненні агню з 18-00 пятніцы, 5 верасня. Ён спадзяецца, што дамоўленасцяў будуць трымацца ўсе бакі.



Як паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, у заяве гаворыцца: «Мае міжнародныя перамовы ў Брусэлі і Мінску прадэманстравалі магутны запыт на мірнае палітыка-дыпламатычнае ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе. Такія ж настроі дамінавалі падчас маіх сустрэч з сусветнымі лідэрамі на саміце НАТА ў Уэльсе. 

"Да міру імкнецца ўвесь свет, да міру імкнецца ўся Украіна, уключаючы і мільёны жыхароў Данбаса. 
 
 
Найвышэйшай каштоўнасцю з'яўляецца чалавечая жыццё, і мы павінны зрабіць усё магчымае і немагчымае для таго, каб спыніць кровапраліцце і пакласці канец пакутам людзей. 
 
 
Зыходзячы з закліку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да кіраўнікоў незаконных узброеных фарміраванняў Данбаса спыніць агонь, падпісанне пратакола на пасяджэнні Трохбаковай кантактнай групы па імплементацыі Мірнага плана прэзідэнта Украіны, я аддаю загад начальніку Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны спыніць агонь пачынаючы з 18:00 5 верасня. 
 
 
Я таксама даручаю Міністру замежных спраў Украіны, сумесна з АБСЕ, забяспечыць эфектыўны міжнародны кантроль за выкананнем рэжыму спынення агню, які павінен насіць выключна двухбаковы характар​​. 
 
 
Разлічваю, што гэтых дамоўленасцяў, уключаючы спыненне агню і вызваленне закладнікаў, будуць дакладна прытрымлівацца».

Абмеркаванне:

  • Мікола
  • 2014-09-06 01:04:01
Хто такі Кучма? Мне вядома, кім ён быў, але хто ён цяпер. Здаецца, што ягоны подпіс, як напісана ў адным з каментароў, каштуе менш той паперы, на якоў пастаўлены подпісы. Я ўжо нічога не хачу
гаварыць пра данецкіх гопнікаў у ролі прэм'ераў і віцэ-прэм'ераў...

Каментаваць