Парашэнка прыме ўдзел у маршы адзінства ў Парыжы

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыме ўдзел у маршы адзінства ў Парыжы ў рамках барацьбы з тэрарызмам, які адбудзецца ў нядзелю, 11 студзеня.



Пра гэта ўкраінскі лідэр паведаміў у сваім твітэры.
 
 
«У нядзелю я далучуся да народа Францыі і прэзідэнта Франсуа Аланда ў маршы адзінства ў Парыжы. Мы павінны сказаць «НЕ»  тэрарызму і «ТАК» свабодзе»,  гаворыцца ў паведамленні.
 
 
Раней стала вядома, што ў акцыі таксама прымуць удзел прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран і прэм'ер-міністр Італіі Матэа Ренцы.

Каментаваць