Партугалія. Сто гадоў рэспублікі

Партугалія святкуе стогадовы юбілей абвяшчэння ў краіне рэспубліканскага ладу. У ноч на 5 кастрычніка 1910 года дваццацігадовы кароль Мануэль II з сям’ёй збег з краіны. Ужо зранку Партугалія стала рэспублікай. Быў прызначаны часовы вярхоўны кіраўнік дзяржавы. Змене рэжыму папярэднічалі дзіўныя падзеі: 3 кастрычніка ў парламенце нейкім афіцэрам быў забіты лідэр рэспубліканскай фракцыі. Гэта дало штуршок вайсковаму мяцяжу, які прымусіў караля пакінуць краіну. Сёння гісторыкі спрачаюцца наконт таго, ці была ў 1910 годзе іншая альтэрнатыва.

Партугалія святкуе стогадовы юбілей абвяшчэння ў краіне рэспубліканскага ладу. У ноч на 5 кастрычніка 1910 года дваццацігадовы кароль Мануэль II з сям’ёй збег з краіны. Ужо зранку Партугалія стала рэспублікай. Быў прызначаны часовы вярхоўны кіраўнік дзяржавы. Змене рэжыму папярэднічалі дзіўныя падзеі: 3 кастрычніка ў парламенце нейкім афіцэрам быў забіты лідэр рэспубліканскай фракцыі. Гэта дало штуршок вайсковаму мяцяжу, які прымусіў караля пакінуць краіну. Сёння гісторыкі спрачаюцца наконт таго, ці была ў 1910 годзе іншая альтэрнатыва. З аднаго боку, у парламенце засядалі рэспубліканцы, і менавіта каласальныя расходы на каралеўскі двор лічыліся прычынай бюджэтнага дэфіцыту. З іншага — Мануэль быў вельмі ліберальным і гатовым на рэформы. Яго ж звяржэнне пры слабасці рэспубліканскіх традыцый стымулявала працяг палітычнага хаосу (за наступныя дзесяць гадоў у Партугаліі было 7 прэзідэнтаў і 10 урадаў) і адчыніла шлях да ўсталявання тут адной з самых працяглых дыктатур у еўрапейскай гісторыі. У 1932 годзе да ўлады прыйшоў Антоніу Салазар, які кіраваў Партугаліяй аж да самай смерці ў 1968 годзе.

Па матэрыялах FAZ (Германія)

Каментаваць