Пасля Шатландыі саскладу Вялікабрытаніі можа выйсці Паўночная Ірландыя

Брытанская прэса разважае пра магчымыя сцэнары развіцця падзей у выпадку, калі ў кастрычніку шатландцы прагаласуюць за незалежнасць



На думку некаторых каментатараў, у такім выпадку можна чакаць росту сепаратысцкіх настрояў у іншых аўтаноміях Аб’яднанага Каралеўства. Перш за ўсё, могуць узняць галаву ірландцы ў Паўночнай Ірландыі. Яны складаюць большасць у рэгіёне, і ў выпадку рэферэндуму могуць дабіцца змены статусу краю і яго інкарпарацыі ў склад Ірландыі. На цяперашні момант рэгіён жыве паводле падпісанай у 1990 годзе мірнай дамовы паміж ірландцамі і пратэстантамі.  Сістэма, якая прадугледжвае квоты для кожнай грамады ў складзе адміністрацыі, нейкі час усім падабалася. Аднак цяпер відавочна, што мадэль не вельмі эфектыўна, паколькі доўгія пошукі кансенсусу перадаюць рэальную ўладу чыноўнікам.

Аднак самае цікавае тое, што опцыя на выхад Паўночнай Ірландыі са складу Брытаніі, на думку шматлікіх каментатараў, будзе падтрыманая Лонданам. Па сутнасці, Лондан стаміўся ад лакальнай агрэсіўнай палітычнай культуры. Асабліва дасталі англічан лідары пратэстанцкай Юніянісцкай партыі, якая рэгулярна правакуе грамадства сваімі ксенафобскімі заявамі накшталт ідэі пра тое, што  іслам — гэта рэлігія сатаны. Як піша брытанская прэса, лепш гэта будзе галаўным болем Дубліна, які працягвае лічыць Паўночную Ірландыю гістарычнай тэрыторыяй.

Паводле ірландскай прэсы 

Каментаваць