Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Паўночная Карэя правяла выпрабаванне балістычнай ракеты

Паўднёвая Карэя і Злучаныя Штаты вывучаюць вынікі выпрабавання балістычнай ракеты, праведзенага на ўсходнім узбярэжжы Паўночнай Карэі.


Ракета праляцела каля 500 кіламетраў, паведаміў паўднёвакарэйскі камітэт начальнікаў штабоў і падкрэсліў, што ваенныя спецыялісты ЗША і Паўднёвай Карэі праводзяць дэталёвы аналіз усіх параметраў запуску і палёту ракеты. Пентагон пацвердзіў, што зарэгістраваў «запуск ракеты» з тэрыторыі Паўночнай Карэі.

Цяперашняе выпрабаванне — першае з часу ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Напружанасць на Карэйскім паўвостраве ўзрасла ў студзені, пасля заявы паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына аб завяршэнні падрыхтоўкі да выпрабавальнага пуску міжкантынентальнай балістычнай ракеты.

Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі заявіла, што пуск ракеты ажыццёўлены з палігона ў правінцыі Пхунан-Пукто на захадзе КНДР ў бок Японскага мора. Амерыканскія медыя паведамілі, што пакуль не ўдалося дакладна вызначыць тып ракеты і яе здольнасць несці ядзерны зарад.


Паводле svoboda.org

Каментаваць