Павел Дураў адмовіўся выконваць патрабаваньні «пакета Яравой»

Стваральнік сацыяльнай сеткі  «Вконтакте» і мессенджэра Telegram Павел Дураў адмовіўся выконваць патрабаванні «пакета Яравой».
Фото: 24smi.org

Фото: 24smi.org



Як паведаміў Дураў «Известиям», палітыка кампаніі не дапускае перадачы ключоў шыфравання трэцім асобам.


Законапраект абавязвае арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі перадаваць спецслужбам ключы шыфравання для таго, каб праваахоўныя органы маглі дэкадаваць перапіску. У выпадку адмовы на кампанію можа быць накладзены штраф да аднаго мільёна рублёў.


«Пакет Яравой» — законапраект, які прапануе «антытэрарыстычныя» папраўкі ў дзясяткі расійскіх законаў. Акрамя патрабавання перадаваць спецслужбам ключы шыфравання, законапраект абавязвае арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі на працягу паўгода захоўваць змест паведамленняў карыстальнікаў. Прадстаўнікі інтэрнэт-галіны раскрытыкавалі дакумент, паколькі ён пагражае праву на недатыкальнасць прыватнага жыцця, а таксама сур'ёзна павялічвае выдаткі інтэрнэт-кампаній.


Дзярждума ўхваліла законапраект 24 чэрвеня. Каб дакумент стаў законам, яго павінен ухваліць Савет федэрацыі і падпісаць прэзідэнт Расіі.

Meduza.io

Каментаваць