Пажар знішчыў частку Рыжскага замка

Больш пяці гадзін спатрэбілася сілам Дзяржаўнай пажарна-ратавальнай службы, каб ліквідаваць пажар падвышанай ступені небяспекі ў Рыжскім замку. Агонь знішчыў 3200 квадратных метраў.



У чацвер вечарам у Рызе ўспыхнуў пажар у Рыжскім замку працоўнай рэзідэнцыі прэзідэнта Латвіі, дзе з восені мінулага года праводзяць рэканструкцыюДах будынка гарэў адкрытым полымем. У выніку пажару найбольшыя пашкоджанні прычынены даху і гарышчу замка, дзе выгарэла 2400 кв.м. На чацвёртым паверсе будынка пацярпелі каля 400 кв.м, на трэцім 200 кв.м. Пажар нанёс шкоду размешчаным у будынку музеям, найбольш сур'ёзна пацярпеў Нацыянальны мастацкі музей, калекцыі якога пашкоджаныя вадой. Прэзідэнт Латвіі назваў пажар «нацыянальным бедствам».

Каментаваць