Пекін праігнараваў 50-годдзе «культурнай рэвалюцыі»

16 мая 1966 года Маа Цзэдун заклікаў моладзь краіны адстаяць "дух кітайскай рэвалюцыі", пазбавіцца ад "старой культуры". У рэпрэсіях актыўна ўдзельнічалі моладзевыя групоўкі.

 Маладыя прыхільнікі Маа Фота AFP


Кітайскае кіраўніцтва праігнаравала 50-ю гадавіну пачатку ў краіне "культурнай рэвалюцыі" — палітычнай кампаніі, якая прывяла да хаосу і вялікіх чалавечых ахвяр.

 

16 мая 1966 года Палітбюро ЦК КПК выдала дырэктыву, у якой рэзка крытыкаваліся палітычныя праціўнікі Маа Цзэдуна ў партыі, прэсе, навуцы і культуры.

 

Галоўнымі прычынамі кампаніі, на думку гісторыкаў, з'яўлялася імкненне старшыні Маа расправіцца з палітычнымі апанентамі.

 

Маа заклікаў моладзь краіны адстаяць "дух кітайскай рэвалюцыі", пазбавіцца ад "старой культуры". Гэта прывяло да разгулу моладзевых атрадаў хунвейбінаў, гвалту і хаосу ў краіне.

 

У выніку больш за мільён чалавек былі забітыя, мільёны іншых рэпрэсаваныя.

 

У 1981 году КПК афіцыйна абвясціла "культурную рэвалюцыю" катастрафічнай памылкай.


Паводле ВВС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць