ПЭН Амерыка: Падпішы петыцыю за вызваленне Алега Сянцова

ПЭН Амерыка (PEN America) падрыхтаваў ліст прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, у якім просіць падняць пытанне ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, што ўтрымліваецца ў турме Расіі па палітычных матывах, падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Хельсінкі.
Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org



"Цяперашні стан Алега Сянцова наздвычай кепскі, паколькі ён трымае галадоўку з 14 траўня 2018 г. Мы глыбока занепакоеныя тым, што, калі па справе Алега не будзе зроблены хуткі прагрэс, яго жыццё апынецца пад пагрозай", — адзначаецца ў лісце.

Кожны можа пакінуць свой подпіс пад гэтым лістом на сайце ПЭНа Амерыкі і паскорыць вызваленне палітвязня: для гэтага трэба ўвесці свае імя, прозвішча і мэйл.

Петыцыю ўжо падпісала больш за 5000 чалавек, у тым ліку вядомыя беларускія літаратары, праваабаронцы і арганізацыі, сярод якіх кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Дубавец, Андрэй Дынько, Аляксандр Фядута, Андрэй Хадановіч, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяна Нядбай, праваабаронца Таццяна Рэвяка, IPHR (Міжнароднае партнёрства за правы чалавека), Украінскі і амерыканскі ПЭН-Цэнтры, ды інш.

Нагадаем, Алег Сянцоў галадае ўжо амаль два месяцы, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітзняволеных у Расіі. У пятніцу 13 ліпеня яму споўніцца 42 гады.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць