Перу. Мінкультуры ўзначаліла спявачка

27 ліпеня адбылася інагурацыя новага прэзідэнта краіны Аланта Хумала. Адначасова ён прадставіў Кабмін. Найбольш яркая фігура ў складзе ўраду, безумоўна, міністр культуры. Ім стала лаўрэат прэміі Лацінская Грэмі 67-гадовая бард Сусана Бака. У дадатак Сусана Бака мулатка і актыўна прапагандуе інтэграцыю афрыканскай і лацінаамерыканскай культур. На пасадзе міністра яна збіраецца працягваць папулярызацыю бардавай музыкі, якая, па яе словах, можна ўзняць узровень дэмакратыі на новы ўзровень.

27 ліпеня адбылася інагурацыя новага прэзідэнта краіны Аланта Хумала. Адначасова ён прадставіў Кабмін. Найбольш яркая фігура ў складзе ўраду, безумоўна, міністр культуры. Ім стала лаўрэат прэміі Лацінская Грэмі 67-гадовая бард Сусана Бака. У дадатак Сусана Бака мулатка і актыўна прапагандуе інтэграцыю афрыканскай і лацінаамерыканскай культур. На пасадзе міністра яна збіраецца працягваць папулярызацыю бардавай музыкі, якая, па яе словах, можна ўзняць узровень дэмакратыі на новы ўзровень. Варта адзначыць, што сваёй кадравай палітыкай перуанскі гарант яўна капіруе бразільскага прэзідэнта Лулу да Сільва, які таксама ўключыў у свой першы кабінет вядомага музыку Жыльберта Жыля. Капіруючы Лулу, перуанскі лідар, відавочна, змагаецца з прапагандай апазіцыі, якая лічыць Хумала сябрам Уга Чавеса і яго тайным агентам.

Па матэрыялах TAZ (Германія)

Каментаваць