Пётр Парашэнка: Адбылося ўвядзеньне расійскіх войскаў ва Украіну

Прэзідэнт Пётр Парашэнка ў сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Данецкай вобласці адмяніў візіт у Турцыю і абвясціў аб скліканні экстраннага пасяджэння СНБА.



Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта. 
 
 
«Я прыняў рашэнне адмяніць працоўны візіт у Турэцкую Рэспубліку ў сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Данецкай вобласці, у прыватнасці ў Амросіеўцы і Старабешава, паколькі адбылося ўвядзеньне расійскіх войскаў ва Украіну» заявіў Парашэнка. 
 
 
«Месца прэзідэнта сёння ў Кіеве» дадаў ён.
 
 
Ён дадаў, што Украіна тэрмінова будзе ініцыяваць скліканне пасяджэння Савета Бяспекі ААН. 
 
 
«Свет павінен даць ацэнку рэзкаму абвастрэнню сітуацыі ва Украіне» сказаў прэзідэнт. 
 
 
Паводле яго слоў, Украіна таксама звернецца да сваіх еўрапейскіх партнёраў з заклікам склікаць надзвычайнае пасяджэнне Савета Еўрапейскага Саюза.

Каментаваць