Польшча. 30 гадоў гномам, якія разбурылі камунізм

Польская грамадскасць святкуе 30-ю гадавіну стварэння руху «Аранжавая альтэрнатыва», сімвалам якога была выява гному. «Аранжавая альтэрнатыва», напэўна, самая творчая фракцыя польскай апазіцыі. Яна ўзнікла ўлетку 1981 года ў Вроцлаве ў творчых маладзёвых колах. Мэта «Аранжавай альтэрнатывы», лідарам якой быў Маёр (мянушка Вальдэмара Фідрыха), заключалася ў тым, каб выставіць на паказ абсурднасць камуністычных улад, пустэчу іх лозунгаў і ідыятызм адміністрацыйных правіл.

Польская грамадскасць святкуе 30-ю гадавіну стварэння руху «Аранжавая альтэрнатыва», сімвалам якога была выява гному. «Аранжавая альтэрнатыва», напэўна, самая творчая фракцыя польскай апазіцыі. Яна ўзнікла ўлетку 1981 года ў Вроцлаве ў творчых маладзёвых колах. Мэта «Аранжавай альтэрнатывы», лідарам якой быў Маёр (мянушка Вальдэмара Фідрыха), заключалася ў тым, каб выставіць на паказ абсурднасць камуністычных улад, пустэчу іх лозунгаў і ідыятызм адміністрацыйных правіл. Напрыклад, гномы праводзілі масавыя маніфестацыі пад лозунгам «Дапамажы міліцыі — пабі сябе сам» або ўрачыста праводзілі ў апошні шлях туалетную паперу, якая была вялікім дэфіцытам ў часы Ярузельскага. Улады не адразу зразумелі, што адбываецца. Гэта дазволіла «аранжыстам» праводзіць легальныя акцыі, калі на двары стаяла вайсковае становішча. Простыя людзі за адсутнасцю іншых акцый апазіцыі падтрымалі іхнія перформансы, што стварыла сапраўдны культурны феномен. У перформансах альтэрнатывы часам удзельнічала да 10 тысяч чалавек. У другой палове 1980-х рух дасягнуў кульмінацыі. Секцыі «Аранжавай альтэрнатывы» ўзніклі па ўсёй Польшчы і нават у замежжы. Аднак пасля краху камунізму цікавасць публікі да руху знікла. Спробы яго адраджэння поспехаў не мелі, хаця заслугі гномаў у барацьбе з камунізмам усе прызнаюць. «Маёр» і іншыя актывісты «Аранжавай альтэрнатывы» атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды.

Па матэрыялах польскай прэсы

Каментаваць