Польшча. Хакерам не цікавыя рэгіёны

Цікавую статыстыку апублікаваў часопіс «Newswеek». Журналісты высветлілі, сайт якога польскага міністра найбольш атакуюць хакеры. Адназначным лідэрам аказаўся сайт прэм’ера Дональда Туска. За мінулы год яго спрабавалі ўзламаць 60 тысяч разоў. Праўда, урадавыя праграмісты адбілі ўсе напады. На другім месцы — сайт Мінабароны, які атакавалі прыкладна 10 тысяч раз. Сайты іншых міністэрстваў не вельмі цікавяць хакераў. Па статыстыцы, іх спрабуюць узламаць раз на тыдзень.

Цікавую статыстыку апублікаваў часопіс «Newswеek». Журналісты высветлілі, сайт якога польскага міністра найбольш атакуюць хакеры. Адназначным лідэрам аказаўся сайт прэм’ера Дональда Туска. За мінулы год яго спрабавалі ўзламаць 60 тысяч разоў. Праўда, урадавыя праграмісты адбілі ўсе напады. На другім месцы — сайт Мінабароны, які атакавалі прыкладна 10 тысяч раз. Сайты іншых міністэрстваў не вельмі цікавяць хакераў. Па статыстыцы, іх спрабуюць узламаць раз на тыдзень. За ўсю гісторыю існавання ўрадавых сайтаў толькі адзін раз хакерам удалося ўзламаць міністэрскі сайт і павесіць там агідны надпіс кшталту «ідзіце вы ўсе…». Аднак доўга ён не пратрымаўся, і публіка яго фактычна не заўважыла. А вось сайт польскага Міністэрства развіцця рэгіёнаў за ўсю гісторыю яго існавання не атакавалі ніводнага разу.

Па матэрыялах «Newsweek» (Польшча)

Каментаваць