Польшча. Ярузельскі падтрымаў лібералаў

Былы лідэр камуністычнай Польшчы генерал Войцех Ярузельскі заклікаў галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах за кандыдата ад ліберальнай партыі "Грамадзянская платформа" (РО) Браніслава Камароўскага, які ў часы вайсковага становішча ў Польшчы знаходзіўся ў падполлі. Праўда, галасаваць за Камароўскага Ярузельскі прапануе толькі ў другім туры. У першым ён заклікае аддаць голас Гжэгажу Наперальскаму, кандыдату ад Саюза левых дэмакратаў. Хаця падтрымка Наперальскага, як прызнае Ярузельскі, — гэта папросту  даніна яго левым перакананням.

Былы лідэр камуністычнай Польшчы генерал Войцех Ярузельскі заклікаў галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах за кандыдата ад ліберальнай партыі "Грамадзянская платформа" (РО) Браніслава Камароўскага, які ў часы вайсковага становішча ў Польшчы знаходзіўся ў падполлі. Праўда, галасаваць за Камароўскага Ярузельскі прапануе толькі ў другім туры. У першым ён заклікае аддаць голас Гжэгажу Наперальскаму, кандыдату ад Саюза левых дэмакратаў. Хаця падтрымка Наперальскага, як прызнае Ярузельскі, — гэта папросту  даніна яго левым перакананням. Рэйтынг левага кандыдата складае прыкладна 5–6 працэнтаў. Ярузельскі пачаў сімпатызаваць Камароўскаму з нядаўніх часоў, а канкрэтна пасля таго, як той прапанаваў разам наведаць Маскву на свята Перамогі. Па словах Ярузельскага, гэта быў вельмі мужны акт з боку чалавека, які заўзята крытыкуе рэжым сацыялістычнай Польшчы. Паездка ў Маскву дазволіла яму пабачыць у Камароўскім “моцную асобу. Ярузельскі таксама прызнаўся, што пасля катастрофы пад Смаленскам напісаў ліст спачування Яраславу Качыньскаму, брату прэзідэнта, які загінуў у выніку катастрофы. Аднак на пасадзе прэзідэнта Яраслава Качыньскага, які балатуецца ад правай партыі “Права і Справядлівасць, генерал не бачыць, паколькі той занадта прамалінейны.


Па матэрыялах польскай прэсы


 

Каментаваць