Польшча. Ярузэльскага запрасілі на парад перамогі

Разам з Лехам Качыньскім, цяперашнім прэзідэнтам Польшчы, на парад перамогі 9 мая ў Маскве арганізатары запрасілі Войцеха Ярузэльскага. Генерал Ярузэльскі — ініцыятар увядзення вайсковага рэжыму ў Польшчы ў 1981 годзе. Фігура Ярузэльскага вельмі супярэчлівая. Частка грамадства лічыць, што ён выратаваў краіну ад грамадзянскай вайны. Іншыя палякі не могуць прабачыць яму ўсталявання дыктатуры. Гісторыя нейкім чынам паўтараецца. Пяць гадоў таму Качыньскі таксама быў запрошаны на парад, аднак у кампаніі з Аляксандрам Квасьнеўскім.

Разам з Лехам Качыньскім, цяперашнім прэзідэнтам Польшчы, на парад перамогі 9 мая ў Маскве арганізатары запрасілі Войцеха Ярузэльскага. Генерал Ярузэльскі — ініцыятар увядзення вайсковага рэжыму ў Польшчы ў 1981 годзе. Фігура Ярузэльскага вельмі супярэчлівая. Частка грамадства лічыць, што ён выратаваў краіну ад грамадзянскай вайны. Іншыя палякі не могуць прабачыць яму ўсталявання дыктатуры. Гісторыя нейкім чынам паўтараецца. Пяць гадоў таму Качыньскі таксама быў запрошаны на парад, аднак у кампаніі з Аляксандрам Квасьнеўскім. Масква тлумачыць выбар Ярузэльскага тым фактам, што ён асабіста браў удзел у падзеях другой сусветнай вайны. З той жа нагоды ў Маскву запрасілі яшчэ дзевяць ветэранаў — былых кіраўнікоў розных краін. Самыя вядомыя ў гэтым спісе — Джордж Буш-старэйшы і Валеры Жыскар д’Эстэн.

Па матэрыялах польскай прэсы

Каментаваць