Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Польшча. Кампанія за вызваленне паўднёвых асецін

Дзіўнымі справамі займаюцца польскія левыя. З ініцыятывы адной групоўкі ў краіне пачалася кампанія за вызваленне паўднёвых асецін, якія знаходзяцца ў грузінскіх турмах. Калі верыць пракламацыям левакоў, падчас вайны Расіі і Грузіі ў жніўні 2008 года некалькі дзесяткаў паўднёвых асецін трапілі ў грузінскі палон. Рэжым Саакашвілі, каб зрабіць брыдасць афіцыйнаму Цхінвалі, быццам наўмысна адмаўляецца нават прызнаць факт наяўнасці вязняў.

Дзіўнымі справамі займаюцца польскія левыя. З ініцыятывы адной групоўкі ў краіне пачалася кампанія за вызваленне паўднёвых асецін, якія знаходзяцца ў грузінскіх турмах. Калі верыць пракламацыям левакоў, падчас вайны Расіі і Грузіі ў жніўні 2008 года некалькі дзесяткаў паўднёвых асецін трапілі ў грузінскі палон. Рэжым Саакашвілі, каб зрабіць брыдасць афіцыйнаму Цхінвалі, быццам наўмысна адмаўляецца нават прызнаць факт наяўнасці вязняў. Хутчэй за ўсё, польскія левыя сваёй акцыяй намагаюцца адпомсціць цяперашняму прэзідэнту Леху Качыньскаму, які, як вядома, у 2008-м рашуча падтрымаў Саакашвілі. Так ці інакш, ініцыятары кампаніі вырашылі ісці да канца. Яны збіраюць подпісы, каб патрабаваць эфіру на нацыянальным тэлебачанні.


Па матэрыялах “Lewica (Польшча)

 

Каментаваць