Польшча. Касцёл патрабуе вярнуць канфіскаваныя землі

Польскі касцёл зноў падняў голас наконт вяртання нерухомасці і зямельных надзелаў, якія былі канфіскаваны падчас кіравання камуністаў. Створаная ў 1991 годзе спецыяльная камісія праз амаль 18 гадоў працы заявіла, што пасля вайны камуністы незаконна прысвоілі каля тысячы пляцовак, якія належалі Святому Рыму, агульнай плошчай 170 тысяч гектараў. І, натуральна, патрабавалі кампенсацыі. Да забабонаў царкоўнікаў адмоўна паставіліся нават хрысціянскія кансерватары, якія ўваходзяць ва ўрадавыя структуры.

Польскі касцёл зноў падняў голас наконт вяртання нерухомасці і зямельных надзелаў, якія былі канфіскаваны падчас кіравання камуністаў. Створаная ў 1991 годзе спецыяльная камісія праз амаль 18 гадоў працы заявіла, што пасля вайны камуністы незаконна прысвоілі каля тысячы пляцовак, якія належалі Святому Рыму, агульнай плошчай 170 тысяч гектараў. І, натуральна, патрабавалі кампенсацыі. Да забабонаў царкоўнікаў адмоўна паставіліся нават хрысціянскія кансерватары, якія ўваходзяць ва ўрадавыя структуры. Аграрныя прасторы, якія належалі касцёлу да вайны, цяпер ператварыліся ў важныя часткі грамадскай і эканамічнай інфраструктуры. Цяпер тут знаходзяцца камерцыйныя цэнтры, дзяржаўныя ўстановы, карпусы ВНУ. Выкупіць іх мала рэальна. Напрыклад, зямля ў варшаўскім раёне Bialoleka, які да вайны належаў Ватыкану, каштуе сёння як мінімум сем мільёнаў еўра. Дзяржава шукае аргументы, каб не кампенсаваць страты. Яна спасылаецца на тое, што канфіскацыі адбываліся ў рамках прынятага ў камуністычнай Польшчы закону. Акрамя таго, большасць тых тэрыторый, якія належалі каталіцкім епархіям, была разбураная ў час вайны. На гэты момант афіцыйная Варшава, па словах чыноўнікаў, можа аддаць каталіцкай царкве толькі 50 з тых канфіскаваных калісьці 170 тысяч гектараў зямлі.

Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)

Каментаваць