Польшча. Ліберал — супермен

Незвычайны піяр-ход прыдумаў Дарыюш Дальчэўскі, кандыдат у Сейм ад ліберальнай партыі “Грамадзянская платформа (РО). У сваіх выбарчым раёне ён распаўсюдзіў коміксы, галоўным героем якога ёсць супермен Супер-Дальчэўскі. Адзіная розніца паміж Супер-Дальчеўскім і іншымі суперменамі, скажам, Чалавекам-павуком, у тым, што ліберал у коміксе займаецца больш сціплымі і лакальнымі справамі — гуляе з дзецьмі або дапамагае пенсіянерам выгульваць сабаку. Цяжка сказаць, як публіка адрэагуе на гэты незвычайны піяр.

Незвычайны піяр-ход прыдумаў Дарыюш Дальчэўскі, кандыдат у Сейм ад ліберальнай партыі “Грамадзянская платформа (РО). У сваіх выбарчым раёне ён распаўсюдзіў коміксы, галоўным героем якога ёсць супермен Супер-Дальчэўскі. Адзіная розніца паміж Супер-Дальчеўскім і іншымі суперменамі, скажам, Чалавекам-павуком, у тым, што ліберал у коміксе займаецца больш сціплымі і лакальнымі справамі — гуляе з дзецьмі або дапамагае пенсіянерам выгульваць сабаку. Цяжка сказаць, як публіка адрэагуе на гэты незвычайны піяр. Справа ў тым, што Дарыюш праславіўся на ўсю краіну, калі ўлетку зрабіў ролік, у аснове якога быў перароблены ў выбарчы плакат кандыдата-жанчыны ад кансерватыўнай партыі “Права і Справядлівасць. Пад плакатам з выявай кандыдаткі Дарыюш напісаў: “Сучкі, ведаем вашы штучкі, пасля чаго размясціў свой відэа-шэдэўр на сваёй старонцы ў Facebook. Гэта выклікала скандал. Пад ціскам грамадскасці ролік давялося прыбраць.

Паводле польскай прэсы
 

Каментаваць