Польшча легалізуе нелегалаў

У Польшчы 1 студзеня набыў моц закон, паводле якога нелегальныя мігранты з 1 студзеня могуць падаваць заяўкі на легалізацыю свайго статус, піша “Карэспандэнт.

Як паведамілі ў польскім Міністэрстве ўнутраных спраў, паводле прынятага ўлетку 2011 года закону, легалізаваць свой статус змогуць грамадзяне замежных дзяржаў, якія знаходзяцца на польскай тэрыторыі бесперапынна з моманту ўступлення краіны ў Шэнгенскую зону 20 снежня 2007 года.

"Заяўкі (на легалізацыю) можна будзе падаваць да 2 ліпеня 2012 года. Дазвол на знаходжанне будзе выдавацца на 2 гады", — адзначылі ў польскім МУС.

Паведамляецца, што амністыяй таксама змогуць скарыстацца замежнікі, якія знаходзяцца бесперапынна ў Польшчы з 1 студзеня 2010 года, і якім раней было адмоўлена ў наданні статусу ўцекача. "Заяўкі на легалізацыю свайго знаходжання ў Польшчы неабходна падаваць у мясцовыя аддзелы для іншаземцаў, якія функцыянуюць у складзе абласных адміністрацый (ваяводстваў)", — падкрэслілі ў МУС.

У той жа час у польскія праваахоўнікі адзначылі, што дазвол на легальнае знаходжанне ў Польшчы не атрымаюць замежнікі, якія зарэгістраваны ў Шэнгенскі базе SIS; у выпадку падачы ў заяўцы непраўдзівай інфармацыі; а таксама ў выпадку, калі знаходжанне замежніка на польскай тэрыторыі можа пагражаць бяспецы ці інтарэсам польскай дзяржавы.

МУС паведаміў, што на сваёй вэб-старонцы апублікаваў адмысловае тлумачэнне, як легалізаваць свой статус у рамках амністыі нелегалаў, і запусціў адмысловую тэлефону лінію (22 601-75-25), па якой можна атрымаць кансультацыі на ангельскай, украінскай, рускай і в'етнамскай мовах.

Нагадаем, у 2010 годзе група ўкраінак ініцыявала акцыю за легалізацыю нелегальных мігрантаў, заклікаўшы польскія ўлады палегчыць умовы для атрымання легальнага права знаходжання ў Польшчы.

Па дадзеных экспертаў, з-за цвёрдых умоў дзвюх папярэдніх амністый у 2003-м і 2007 гадах імі скарысталіся меней 4 тысяч нелегалаў, колькасць якіх на польскай тэрыторыі складае ад 50 да 500 тысяч.

МУС Польшчы ацэньвае колькасць нелегалаў дзесьці ў 50 тысяч чалавек, адзначаючы, што вялікую частку з іх складаюць не ўкраінцы, а грамадзяне іншых дзяржаў, якім складаней атрымаць польскую візу, у першую чаргу, армяне і в'етнамцы.

Каментаваць