Польшча. Майкі з Чэ Геварам дазволілі

Канстытуцыйны суд Польшчы спецыяльнай пастановай дазволіў палякам насіць майкі з выявай Чэ Гевары. Праблемы наконт выявы Чэ на майках і значках узніклі пару гадоў таму, пасля прыняцця закону аб забароне камуністычнай і таталітарнай сімволікі. Твар Чэ Гевары шмат хто таксама палічыў за камуністычную сімволіку. У выніку дэпутатам Саюза левых дэмакратаў (SLD) — нашчадкі партыі камуністаў — давялося напісаць скаргу ў Канстытуцыйны суд. Пазоўнікам удалося даказаць, што фізіяномія Чэ не была афіцыяльнай сімволікай камуністычнай сістэмы.

Канстытуцыйны суд Польшчы спецыяльнай пастановай дазволіў палякам насіць майкі з выявай Чэ Гевары. Праблемы наконт выявы Чэ на майках і значках узніклі пару гадоў таму, пасля прыняцця закону аб забароне камуністычнай і таталітарнай сімволікі. Твар Чэ Гевары шмат хто таксама палічыў за камуністычную сімволіку. У выніку дэпутатам Саюза левых дэмакратаў (SLD) — нашчадкі партыі камуністаў — давялося напісаць скаргу ў Канстытуцыйны суд. Пазоўнікам удалося даказаць, што фізіяномія Чэ не была афіцыяльнай сімволікай камуністычнай сістэмы. Цікава, што шэраг радыкальных левых арганізацый выступілі супраць легалізацыі выявы Чэ. На іх думку, у такім разе постаць Чэ Гевары застанецца сувенірам масавай культуры.

Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)

Каментаваць