Польшча. Маладыя палякі не ведаюць пра Катынь

Як інфармуе сацыялагічная кампанія Marco Polo, 20 працэнтаў палякаў не ведаюць, хто забіў польскіх афіцэраў у Катыні ў 1940 годзе. А 8 працэнтаў лічаць, што палякаў забілі немцы. Вынікі апытання можна лічыць сенсацыйнымі з погляду на тое, што ў гэтым годзе споўнілася 70-я гадавіна падзей пад Смаленскам, а сама Катынская трагедыя — адна з любімых тэмаў прэзідэнта Леха Качыньскага. Найбольш слаба ведаюць гісторыю тыя, хто маладзей за 21 год. У галовах прадстаўнікоў гэтай катэгорыі ўвогуле поўная салянка.



Як інфармуе сацыялагічная кампанія Marco Polo, 20 працэнтаў палякаў не ведаюць, хто забіў польскіх афіцэраў у Катыні ў 1940 годзе. А 8 працэнтаў лічаць, што палякаў забілі немцы. Вынікі апытання можна лічыць сенсацыйнымі з погляду на тое, што ў гэтым годзе споўнілася 70-я гадавіна падзей пад Смаленскам, а сама Катынская трагедыя — адна з любімых тэмаў прэзідэнта Леха Качыньскага. Найбольш слаба ведаюць гісторыю тыя, хто маладзей за 21 год. У галовах прадстаўнікоў гэтай катэгорыі ўвогуле поўная салянка. Некаторыя, напрыклад, абсалютна сур’ёзна запісваюць Чэ Гевару ў шэраг лідэраў паўстання ў Познані ў 1956 годзе. Так ці інакш, эксперты гадаюць, чаму маладыя палякі так кепска ведаюць гісторыю. Адны кажуць, што ўсяму віной слабая сістэма адукацыі. Іншыя ўсю віну ўскладваюць на СМІ, якія раздуваюць асабліва сенсацыйныя тэмы гісторыі, ігнаруючы самыя важныя падзеі.

Па матэрыялах «Wprost» (Польшча)

Каментаваць