Польшча. Ніхто не хоча адпачываць з лібераламі

Польская сацыялагічная служба «Homo Homini» правяла цікавае апытанне. Палякаў апыталі наконт таго, з якім палітыкам яны хацелі б (або не) паехаць у летні адпачынак. Абсалютным антырэкардсменам стаў Лешэк Бальцаровіч, архітэктар польскіх ліберальных рэформ. З ім разам жадаюць адпачываць толькі 0,3 працэнта апытаных. На другім месцы яшчэ адзін ліберал — Яраслаў Говін, дэпутат Сейму. А вось ідэйныя праціўнікі лібералаў, наадварот, карыстаюцца попытам у адпачываючых.

Польская сацыялагічная служба «Homo Homini» правяла цікавае апытанне. Палякаў апыталі наконт таго, з якім палітыкам яны хацелі б (або не) паехаць у летні адпачынак. Абсалютным антырэкардсменам стаў Лешэк Бальцаровіч, архітэктар польскіх ліберальных рэформ. З ім разам жадаюць адпачываць толькі 0,3 працэнта апытаных. На другім месцы яшчэ адзін ліберал — Яраслаў Говін, дэпутат Сейму. А вось ідэйныя праціўнікі лібералаў, наадварот, карыстаюцца попытам у адпачываючых. Аляксандра Кваснеўскага, былога камуніста, а пасля прэзідэнта Польшчы, у сваёй кампаніі на вакацыях хацелі б бачыць 15 працэнтаў палякаў. На другім месцы іншы посткамуніст — Рычард Каліш — з 10 працэнтамі. Нарэшце, бронза дасталася Яраславу Качыньскаму, лідару кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» (PiS).

Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)

Каментаваць