Польшча. Паўстаў новы рэгіянальны рух

У польскім горадзе Сасновец створаны новы рэгіянальны рух — Таварыства заглембякаў. Арганізацыя патрабуе абароны лакальнай культуры, развіцця мясцовай свядомасці і стварэння асобнай адміністратыўнай адзінкі — Заглембя Домбровське. Заглембе — адзін з самых індустрыяльна развітых рэгіёнаў Польшчы — зараз уваходзіць у склад Сілезіі, аднак самі тубыльцы сябе сілезцамі не лічаць. Сілезія пасля падзелу Польшчы была часткай Германіі і на мясцовую гаворку і культуру паўплывалі трэнды з Берліну.

У польскім горадзе Сасновец створаны новы рэгіянальны рух — Таварыства заглембякаў. Арганізацыя патрабуе абароны лакальнай культуры, развіцця мясцовай свядомасці і стварэння асобнай адміністратыўнай адзінкі — Заглембя Домбровське. Заглембе — адзін з самых індустрыяльна развітых рэгіёнаў Польшчы — зараз уваходзіць у склад Сілезіі, аднак самі тубыльцы сябе сілезцамі не лічаць. Сілезія пасля падзелу Польшчы была часткай Германіі і на мясцовую гаворку і культуру паўплывалі трэнды з Берліну. Заглембе знаходзілася ў рускай каланіяльнай зоне, дзе асіміляцыя была не такой моцнай. Перспектывы мясцовага рэгіянальнага руху вельмі спрэчныя. Па-першае, у Сілезіі ўжо існуе Рух аўтаноміі Сілезіі, які мае фракцыю ў рэгіянальным парламенце і трымае манаполію на гэтую тэму. Па-другое, невядома, што рабіць з канцэпцыяй ідэнтычнасці заглембякаў. У савецкія часы ўлады раскруцілі міф пра чырвонае Заглембе (практычна да Другой сусветнай вайны камуністы мелі тут самыя моцныя ў Польшчы пазіцыі). Рэлікты таго міфу жывуць і дасюль і супрацьставіць ім пакуль няма чаго.

Паводле польскай прэсы

Каментаваць