Польшча: Папу Рымскага хацелі забіць у 1987 годзе

Польская прэса цытуе варшаўскага святара Здзіслава Кроля. Ён сцвярджае, што ў 1987 годзе на Папу Яна Паўла ІІ, які быў з візітам на радзіме, рыхтаваўся тэрарыстычны замах. Яго арганізатарам быў грамадзянін Балгарыі, які працаваў у адным з варшаўскіх гатэляў. План заключаўся ў тым, каб застрэліць Папу падчас яго праезду вуліцамі горада Чэнстахоў, дзе Папа збіраўся правесці набажэнства. Тэрарыст планаваў зняць пакой з відам на вуліцу, па якой будзе ехаць Папа, і адтуль весці па яму агонь. План быў правалены абсалютна выпадкова.

Польская прэса цытуе варшаўскага святара Здзіслава Кроля. Ён сцвярджае, што ў 1987 годзе на Папу Яна Паўла ІІ, які быў з візітам на радзіме, рыхтаваўся тэрарыстычны замах. Яго арганізатарам быў грамадзянін Балгарыі, які працаваў у адным з варшаўскіх гатэляў. План заключаўся ў тым, каб застрэліць Папу падчас яго праезду вуліцамі горада Чэнстахоў, дзе Папа збіраўся правесці набажэнства. Тэрарыст планаваў зняць пакой з відам на вуліцу, па якой будзе ехаць Папа, і адтуль весці па яму агонь. План быў правалены абсалютна выпадкова. Каханка балгарына прыйшла да Кроля і распавяла яму пра тое, што задумаў яе хлопец. Кроль успрыняў інфармацыю дастаткова сур’ёзна, памятаючы пра замах на Папу ў 1981 годзе. Яго здзейсніў турак, які быццам быў звязаны з балгарскай разведкай. Святар адразу інфармаваў паліцыю, якая арыштавала балгарына. Што было з ім далей, Кроль не ведае. Супрацоўнікі архіваў Службы бяспекі (польскі аналаг савецкага КДБ) тым часам сцвярджаюць, што ніякай інфармацыі пра замах у іх няма. Таму, на іх думку, магчыма, мела месца правакацыя спецслужбаў з нейкай пакуль што невядомай мэтай. Дарэчы, за часы пантыфікату Яна Паўла ІІ на яго жыццё было зроблена 15 замахаў.


Паводле «Der Welt» (Германія)

Каментаваць