Польшча. Патрэбна два прэзідэнта

З такой незвычайнай ініцыятывай выступіла адно польскае выданне. Матывацыя простая: польскае грамадства, як прадэманстравалі вынікі апошніх выбараў, падзеленае на два лагеры, які ўмоўна завуць «Польшча А» (буржуазія, гарадскі сярэдні клас) і «Польшча Б» (правінцыя, працоўныя нізкай кваліфікацыі). Першыя галасуюць за ліберальную «Грамадзянскую платформу», другія — за кансерватыўную партыю «Права і справядлівасць».

З такой незвычайнай ініцыятывай выступіла адно польскае выданне. Матывацыя простая: польскае грамадства, як прадэманстравалі вынікі апошніх выбараў, падзеленае на два лагеры, які ўмоўна завуць «Польшча А» (буржуазія, гарадскі сярэдні клас) і «Польшча Б» (правінцыя, працоўныя нізкай кваліфікацыі). Першыя галасуюць за ліберальную «Грамадзянскую платформу», другія — за кансерватыўную партыю «Права і справядлівасць». На апошніх прэзідэнцкіх выбарах з невялікім адрывам перамог Браніслаў Камароўскі, кандыдат «Грамадзянскай платформы», што, на думку шматлікіх аглядальнікаў, абяцае працяг канфрантацыі. Каб унікнуць унутранага канфлікту, выданне прапануе кожнай Польшчы абіраць свайго асабістага прэзідэнта, якія б маглі разам кіраваць краінай. Прынамсі такая формула гарантуе нацыянальны дыялог. Аўтар канцэпцыі таксама лічыць, што геаграфічна вызначыць выбарчыя зоны «Польшчы А» і «Польшчы Б» няцяжка. «Польшча А» — гэта метраполія і найбольш развітыя гарады (Варшава, Кракаў, Лодзь). Усе іншае — «Польшча Б».

Па матэрыялах «Neesweek» (Польшча)

Каментаваць