Польшча. Праціўнікі крыжа аб’ядналіся

Неадназначна скончыліся баталіі вакол крыжа ў гонар ахвяр смаленскай катастрофы, які ўсталявалі ля прэзідэнцкага палацу ў Варшаве. Улады хацелі перанесці крыж у бліжэйшы касцёл. Сябры ж кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» (PiS), у сваю чаргу, баранілі яго. Нарэшце — пасля шэрагу сутычак з паліцыяй і мора эмоцый — крыж пераехаў. Акрамя таго, адбылася відавочная палярызацыя грамадства і палітызацыя новай сацыяльнай групы. Маюцца на ўвазе 20–30-гадовыя людзі, якія выступаюць супраць «пісасізацыі» Польшчы.

Неадназначна скончыліся баталіі вакол крыжа ў гонар ахвяр смаленскай катастрофы, які ўсталявалі ля прэзідэнцкага палацу ў Варшаве. Улады хацелі перанесці крыж у бліжэйшы касцёл. Сябры ж кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» (PiS), у сваю чаргу, баранілі яго. Нарэшце — пасля шэрагу сутычак з паліцыяй і мора эмоцый — крыж пераехаў. Акрамя таго, адбылася відавочная палярызацыя грамадства і палітызацыя новай сацыяльнай групы. Маюцца на ўвазе 20–30-гадовыя людзі, якія выступаюць супраць «пісасізацыі» Польшчы. Упершыню пра іх пачалі казаць яшчэ ўвесну, калі Саюз левых дэмакратаў (SLD) — былая партыя камуністаў — сабраў за іх кошт 11 працэнтаў галасоў на прэзідэнцкіх выбарах. Канфлікт з крыжам зноў прымусіў газеты пісаць пра малады антыклерыкалізм, а палітыкам даводзіцца думаць, як атрымаць іх галасы. Акрамя левых дэмакратаў, за сімпатыі моладзі вырашылі пазмагацца і лібералы з кіруючай у краіне партыі «Грамадзянская платформа» (РО). Дакладней, частка лібералаў, аб’яднаных вакол асобы Януша Палікота, заўзятага праціўніка касцёлу. На 2 кастрычніка прызначана першая сустрэча Руху падтрымкі Палікота (RPP), які збіраецца аспрэчыць у левых імідж галоўнай антыклерыкальнай сілы ў грамадстве. Самі левыя, аднак, кажуць, што з такой біяграфіяй, як у Палікота (ён пачынаў у бізнесе з выдання каталіцкага часопіса), яго праект несур’ёзны і доўга не праіснуе.

Па матэрыялах «Wprost» (Польшча)

Каментаваць