Польшча. Права на вулічныя акцыі абмежавалі

«Польскі Пуцін» — такім эпітэтам апазіцыйная прэса ўзнагародзіла прэзідэнта Браніслава Камароўскага пасля таго, як Сейм прагаласаваў за прапанаваныя ім папраўкі ў Закон аб праве на сходы. На думку шмат каго, дакумент нагадвае апошні драконаўскі закон у Расіі пра правілы правядзення вулічных акцый. Законапраект быў унесены на разгляд парламенту пасля таго, як 11 лістапада мінулага года ўльтраправыя арганізацыі бойкамі з паліцыяй і антыфашыстамі адсвяткавалі ў Варшаве Дзень незалежнасці.

«Польскі Пуцін» — такім эпітэтам апазіцыйная прэса ўзнагародзіла прэзідэнта Браніслава Камароўскага пасля таго, як Сейм прагаласаваў за прапанаваныя ім папраўкі ў Закон аб праве на сходы. На думку шмат каго, дакумент нагадвае апошні драконаўскі закон у Расіі пра правілы правядзення вулічных акцый. Законапраект быў унесены на разгляд парламенту пасля таго, як 11 лістапада мінулага года ўльтраправыя арганізацыі бойкамі з паліцыяй і антыфашыстамі адсвяткавалі ў Варшаве Дзень незалежнасці. Новая рэдакцыя закону забараняе правядзенне ў адным месцы больш за адну імпрэзу ў тым выпадку, калі гэта пагражае грамадскай бяспецы. Заяву на акцыю арганізатары цяпер павінны падаваць не за 3 дні, як раней, а за 6. Устаноўлены памер штрафу за парушэнне правіл правядзення мерапрыемстваў, які складае 7 тысяч злотых. Як і трэба было чакаць, шмат грамадзянскіх ініцыятыў аспрэчылі законапраект. Таксама вельмі пратэстуюць футбольныя фанаты. Новы закон пагражае штрафам да 10 тысяч злотых удзельнікам несанкцыянаваных маніфестацый, да якіх можна лёгка аднесці традыцыйныя маршы фанатаў пасля або да пачатку якога-небудзь матчу.

Паводле польскай прэсы

Каментаваць