Польшча. Рэпрэсіі супраць футурыстаў

У адной са школаў гораду Клімантове вырашылі змяніць назву патрона. Раней школа насіла назву вядомага паэта-футурыста Бруна Ясінскага, былога камуніста, якога ў 1937 годзе арыштавалі ў СССР і расстралялі ў засценках НКУС. У Савецкі Саюз Бруна пераехаў на пачатку 1930-х гадоў як вядомы польскі левы паэт. На вакзалах яго сустракалі натоўпы фанатаў. У Ленінградзе яму даручылі выдаваць самую крутую савецкую польскую газету “Kultura. Пасля ён цалкам адышоў ад польскага культурнага жыцця, стаў сябрам саюза савецкіх пісьменнікаў, што, аднак, не выратавала яго ад сталінскага тэрору.

У адной са школаў гораду Клімантове вырашылі змяніць назву патрона. Раней школа насіла назву вядомага паэта-футурыста Бруна Ясінскага, былога камуніста, якога ў 1937 годзе арыштавалі ў СССР і расстралялі ў засценках НКУС. У Савецкі Саюз Бруна пераехаў на пачатку 1930-х гадоў як вядомы польскі левы паэт. На вакзалах яго сустракалі натоўпы фанатаў. У Ленінградзе яму даручылі выдаваць самую крутую савецкую польскую газету “Kultura. Пасля ён цалкам адышоў ад польскага культурнага жыцця, стаў сябрам саюза савецкіх пісьменнікаў, што, аднак, не выратавала яго ад сталінскага тэрору. Аднак камуністычнае мінулае паэта не пры чым. Школьнае кіраўніцтва палічыла патрэбным адмовіцца ад Ясінскага, паколькі яго творчасць дэмаралізуе дзяцей. Новым патронам школы стане святая Урсула, якая дакладна футурыстычных вершаў не пісала.

Па матэрыялах польскай прэсы

 

Каментаваць