Польшча. Роза Люксембург — святая?

Фракцыя Саюза левых дэмакратаў у савеце польскага горада Дэбіца выступіла з незвычайнай ініцыятывай. Левыя прапанавалі абвесціць вядомую сацыялістку Розу Люксембург другім патронам горада. Звычайна патронамі гарадоў у Польшчы абіраюцца асобы, якія кананізаваныя касцёлам як святыя. Так, асноўны патрон Дэбіцы на цяперашні момант — святая Ядвіга. Роза Люксембург, натуральна, не падобна да прапагандыста і аматара хрысціянства. Яна нарадзілася ў Польшчы, а пазней стала лідэрам левай фракцыі нямецкай партыі сацыял-дэмакратаў.

Фракцыя Саюза левых дэмакратаў у савеце польскага горада Дэбіца выступіла з незвычайнай ініцыятывай. Левыя прапанавалі абвесціць вядомую сацыялістку Розу Люксембург другім патронам горада. Звычайна патронамі гарадоў у Польшчы абіраюцца асобы, якія кананізаваныя касцёлам як святыя. Так, асноўны патрон Дэбіцы на цяперашні момант — святая Ядвіга. Роза Люксембург, натуральна, не падобна да прапагандыста і аматара хрысціянства. Яна нарадзілася ў Польшчы, а пазней стала лідэрам левай фракцыі нямецкай партыі сацыял-дэмакратаў. У 1919 годзе падчас камуністычнага паўстання ў Берліне яе забілі. Тым не менш, на думку левых дэмакратаў, Роза цудоўна пасуе крытэрыям патрона горада таму, што яна “была паслядоўным прыхільнікам плюралізму, свабоды поглядаў, слова і прэсы… Была феміністкай і пацыфісткай. Яе жыццё можа быць прыкладам для ўсіх нас, а галоўным чынам моладзі. Натуральна, фракцыі правых партый у савеце Дэбіцы выступілі супраць ідэі надання Розе статусу патрона. Не выключана, што ў горадзе адбудзецца рэферэндум на гэты конт.

Па матэрыялах “Lewiсa (Польшча)
 

Каментаваць