Польшча. «Салідарнасць» на парозе расколу

Як піша ўплывовае польскае выданне «Rzeczpospolita», славуты прафсаюз «Салідарнасць» знаходзіцца на парозе расколу. Фармальна раскол можа адбыцца ў наступны аўторак, калі ў Гданьску пройдзе пасяджэнне Краёвай камісіі (кіруючы орган прафсаюзу). Прычына канфрантацыі — стаўленне цяперашняга кіраўніцтва прафсаюзу і яго лідара Пётра Дуды да ўраду «Грамадзянскай платформы». На думку часткі прафсаюзнікаў, Дуда занадта некрытычна ставіцца да эканамічнай палітыкі кабінету ДональдаТуска.

Як піша ўплывовае польскае выданне «Rzeczpospolita», славуты прафсаюз «Салідарнасць» знаходзіцца на парозе расколу. Фармальна раскол можа адбыцца ў наступны аўторак, калі ў Гданьску пройдзе пасяджэнне Краёвай камісіі (кіруючы орган прафсаюзу). Прычына канфрантацыі — стаўленне цяперашняга кіраўніцтва прафсаюзу і яго лідара Пётра Дуды да ўраду «Грамадзянскай платформы». На думку часткі прафсаюзнікаў, Дуда занадта некрытычна ставіцца да эканамічнай палітыкі кабінету ДональдаТуска. У сваю чаргу, Дуда лічыць, што яго апаненты выконваюць загад палітычнай апазіцыі, якая напярэдадні хуткіх выбараў у Сейм зацікаўленая ў канфлікце грамадства і ўлады. «Мы прафсаюз, а не палітычная партыя», — кажа Пётр Дуда. Цікава, што пасяджэнне камісіі, ад вынікаў якой залежыць лёс прафсаюзу, адбудзецца ў той самай залі, дзе ў жніўні 1980-га была падпісаная славутая дамова паміж забастоўшчыкамі і ўрадам Польскай Народнай Рэспублікі.

Па матэрыялах «Rzeczpospolita» (Польшча)

Каментаваць