Польшча. Сюрпрыз для правых

Сюрпрыз прынеслі вынікі апошніх апытанняў, якія правяла «Gazeta Wyborcza». Калі верыць ім, рэйтынг партыі «Саюз левых дэмакратаў» (SLD), нашчадка камуністычнай партыі, дасягнуў 20 працэнтаў. Такой папулярнасці ў чырвоных не было ўжо вельмі даўно. На апошніх выбарах яны змаглі сабраць толькі 8 працэнтаў. Прычына ўздыму даверу да левых дэмакратаў звязаная, на думку экспертаў, з паводзінамі лідэра партыі «Права і справядлівасць» (PiS) Яраслава Качыньскага. Ён і сябры партыі ўвязаліся ў дзіўную кампанію ў абарону крыжа перад прэзідэнцкім палацам.

Сюрпрыз прынеслі вынікі апошніх апытанняў, якія правяла «Gazeta Wyborcza». Калі верыць ім, рэйтынг партыі «Саюз левых дэмакратаў» (SLD), нашчадка камуністычнай партыі, дасягнуў 20 працэнтаў. Такой папулярнасці ў чырвоных не было ўжо вельмі даўно. На апошніх выбарах яны змаглі сабраць толькі 8 працэнтаў. Прычына ўздыму даверу да левых дэмакратаў звязаная, на думку экспертаў, з паводзінамі лідэра партыі «Права і справядлівасць» (PiS) Яраслава Качыньскага. Ён і сябры партыі ўвязаліся ў дзіўную кампанію ў абарону крыжа перад прэзідэнцкім палацам. Яго паставілі ў памяць ахвяраў катастрофы пад Смаленскам. Новая прэзідэнцкая адміністрацыя з ліберальнай партыі «Грамадзянская платформа» хоча прыбраць крыж у суседні касцёл. Кансерватары рашуча супраць. Істэрыя вакол крыжа шмат каму нагадвае дзіцячыя гульні. У выніку праціўнікі лібералаў робяць выбар на карысць левых. Адначасова катастрафічна ўпаў рэйтынг партыі PiS. За кансерватараў гатовыя галасаваць толькі 25 працэнтаў электарату.

Па матэрыялах «Dzennik» (Польшча)

Каментаваць