Польшча. Скандал вакол Варшаўскага паўстання

Варшаўскае паўстанне — славуты чын польскіх патрыётаў супраць нямецкіх акупантаў — стала яблыкам разладу паміж уладамі і апазіцыяй. Такім чынам Радаслаў Сікорскі, міністр замежных спраў, напісаў у сваім твітары пра тое, што паўстанне можна разглядаць як нацыянальную катастрофу. На думку Сікорскага, кіраўніцтва АК узняла паўстанне, якое з самага пачатку было відавочна правальным. Сапраўды, план быў стратэгічна не прадуманы. Перамагчы нямецкі гарнізон не ўдалося. А савецкія войскі, якія сталі на другім баку Віслы, не мелі ніякага інтарэсу падтрымліваць АК.

Варшаўскае паўстанне — славуты чын польскіх патрыётаў супраць нямецкіх акупантаў — стала яблыкам разладу паміж уладамі і апазіцыяй. Такім чынам Радаслаў Сікорскі, міністр замежных спраў, напісаў у сваім твітары пра тое, што паўстанне можна разглядаць як нацыянальную катастрофу. На думку Сікорскага, кіраўніцтва АК узняла паўстанне, якое з самага пачатку было відавочна правальным. Сапраўды, план быў стратэгічна не прадуманы. Перамагчы нямецкі гарнізон не ўдалося. А савецкія войскі, якія сталі на другім баку Віслы, не мелі ніякага інтарэсу падтрымліваць АК. Апазіцыя — партыя “Права і Справядлівасць (PiS) — лічыць, што называць паўстанне катастрофай недапушчальна. Па словах яе лідараў, выразы, якія дазваляе сябе Сікорскі, падобныя на “практыку камуністычнага мінулага (як вядома, у Польскай Народнай Рэспубліцы паўстанне лічылася авантурай). Цяпер усе чакаюць дэмаршу апазіцыі непасрэдна падчас святкаванняў.

Па матэрыялах “Dzennik (Польшча)

Каментаваць