Польшча. Транссэксуалы хочуць у войска

Не паспелі ў ЗША прыняць закон, які дазваляе прадстаўнікам сэксуальных меншасцяў служыць у войску, як актывізаваліся іх калегі ў Польшчы. Прычым у авангардзе барацьбы стаяць не гомасексуалісты або лесбіянскі, а транссэксуалы. Іх арганізацыя «Fundacja Trans-Fuzja» звярнулася ў Міністэрства абароны з просьбай унесці папраўкі ў заканадаўства аб вайсковай службе, якія б дазволілі польскім транссэксуалам таксама абараняць радзіму.

Не паспелі ў ЗША прыняць закон, які дазваляе прадстаўнікам сэксуальных меншасцяў служыць у войску, як актывізаваліся іх калегі ў Польшчы. Прычым у авангардзе барацьбы стаяць не гомасексуалісты або лесбіянскі, а транссэксуалы. Іх арганізацыя «Fundacja Trans-Fuzja» звярнулася ў Міністэрства абароны з просьбай унесці папраўкі ў заканадаўства аб вайсковай службе, якія б дазволілі польскім транссэксуалам таксама абараняць радзіму. У сваім звароце аўтары нагадваюць, што катэгорыя Е, куды ўключаюцца хлопцы-прызыўнікі з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй, з’явілася яшчэ пры камунізме, і час яе перагледзець. Таксама ў тэксце паслання гаворыцца, што некалькі сяброў «Fundacja Trans-Fuzja» хоць зараз гатовыя пайсці ў войска. Міністэрства абароны заявіла, што разгледзіць ліст транссэксуалаў. У апошні час польскія вайскоўцы, дарэчы, вельмі шчыльна супрацоўнічаюць з амерыканскімі.

Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)

Каментаваць