Польшча. У кожнага свой помнік

Марэк Сускі, дэпутат Сейму, сябра кансерватыўнай партыі “Права і Справядлівасць (PiS), выставіў уладам Варшавы ўльтыматум. PiS патрабуе адпаведным чынам ушанаваць памяць прэзідэнта Леха Качыньскага і яго жонкі, якія загінулі год таму ў авіякатастрофе пад Смаленскам. “Адпаведным чынам значыць, па словах Марэка Сускага, адчыніць помнік Качыньскім каля прэзідэнцкага палацу. Адсутнасць манументу, кажа дэпутат, будзе значыць тое, што кіруючая ў Варшаве ліберальная партыя “Грамадзянская Платформа нейкім чынам звязаная з катастрофай.

У сталічнай ратушы заявы PiS выклікалі здзіўленне. Мэр Варшавы Ганна Гранкевіч-Вальц звяртае ўвагу на тое, што раней PiS патрабавала паставіць помнік усім ахвярам трагедыі. Таксама мэр згадвае пра тое, што ў маі ў Варшаве пройдзе рэферэндум па пытанні, ці патрэбны гораду помнік ахвярам 10 красавіка 2010 года. Аднак нават у выпадку, калі варшавякі скажуць “так, будаўніцтва помніка ў гістарычным цэнтры, дзе месціцца прэзідэнцкі палац і ратуша, катэгарычна выключана. У сваю чаргу, кансерватары без санкцыі ратушы збіраюцца пабудаваць помнік ахвярам Смаленску. Ці будзе PiS акрамя помніка ўсім ахвярам катастрофы будаваць яшчэ і помнік асабіста Качыньскім? Дададзім, што на могілках ахвяр смаленскай трагедыі ўжо есць адзін манумент.

Па матэрыялах польскай прэсы

Каментаваць