Польшча. Усе камуністы павінны піць “Хайнэкен”

8 чэрвеня ў Польшчы ўступіў у сілу закон аб забароне камуністычнай сімволікі. Яго парушальнікам пагражае 2 гады турмы. Дазваляецца публічна дэманстраваць чырвоную зорку або серп і молат выключна калекцыянерам, артыстам падчас імпрэзаў і навукоўцам. Да гэтага падобны закон ужо існаваў, аднак караў выключна за прапаганду камуністычнага таталітарызму. Новы закон калектыўна і нахабна парушылі ўжо ў першы дзень яго дзеяння. 8 чэрвеня ў Варшаве адбылася сустрэча прадстаўнікоў польскіх левых партый, якіх прыехалі падтрымаць дэпутаты Еўрапарламенту ад Кампартый Грэцыі і Партугаліі.

8 чэрвеня ў Польшчы ўступіў у сілу закон аб забароне камуністычнай сімволікі. Яго парушальнікам пагражае 2 гады турмы. Дазваляецца публічна дэманстраваць чырвоную зорку або серп і молат выключна калекцыянерам, артыстам падчас імпрэзаў і навукоўцам. Да гэтага падобны закон ужо існаваў, аднак караў выключна за прапаганду камуністычнага таталітарызму. Новы закон калектыўна і нахабна парушылі ўжо ў першы дзень яго дзеяння. 8 чэрвеня ў Варшаве адбылася сустрэча прадстаўнікоў польскіх левых партый, якіх прыехалі падтрымаць дэпутаты Еўрапарламенту ад Кампартый Грэцыі і Партугаліі. Удзельнікі сустрэчы раскрытыкавалі закон. Па словах аднаго з выступоўцаў, па логіцы трэба было б забараніць і польскі бела-чырвоны сцяг, які быў дзяржаўным сцягам Польскай Народнай Рэспублікі. Ён таксама ўзгадаў, што чырвоны штандар быў сімвалам рэвалюцыі ў Польшчы ў 1905–1907 гадоў. Пасля сустрэчы яе удзельнікі прайшлі вуліцамі польскай сталіцы. Пры гэтым некаторыя трымалі ў руках піўныя бляшанкі кампаніі “Хайнэкен, сімвалам якой ёсць чырвоная зорка.


Па матэрыялах польскай прэсы

Каментаваць