Польшча. Валенса стаў еўраскептыкам

Лех Валенса, былы заснавальнік прафсаюзу “Салідарнасць і прэзідэнт Польшчы, вырашыў вярнуцца ў палітыку, а дакладней, імкнецца стаць дэпутатам Еўрапарламента. Самае цікавае, што балатавацца ён плануе ад партыі “Libertas — партыі праціўнікаў еўрапейскай інтэграцыі (падрабязней пра партыю можна прачытаць у апошнім выпуску газеты “Новы час). Крок Валенсы выклікаў шмат каментараў у польскай прэсе.

Лех Валенса, былы заснавальнік прафсаюзу “Салідарнасць і прэзідэнт Польшчы, вырашыў вярнуцца ў палітыку, а дакладней, імкнецца стаць дэпутатам Еўрапарламента. Самае цікавае, што балатавацца ён плануе ад партыі “Libertas — партыі праціўнікаў еўрапейскай інтэграцыі (падрабязней пра партыю можна прачытаць у апошнім выпуску газеты “Новы час). Крок Валенсы выклікаў шмат каментараў у польскай прэсе. Нашто Леху падпісвацца пад маргінальную фармацыю (касцяк польскай “Libertas складаюць былыя сябры кансерватыўнай партыі “Ліга польскія сем’яў)? Асноўныя інтэрпрэтацыі: Валенса вырашыў насаліць урадавай партыі “Грамадзянская платформа (PO), якая рэкламавала Леха як прыклад маральнага аўтарытэту. Другая: Валенса выконвае загад “Грамадзянскай платформы па разбурэнню правага флангу. Пасля яго далучэння да “Libertas, тая можа адцягнуць у партыі “Права і Салідарнасць (галоўнага канкурэнта PO на правым флангу) добрую частку галасоў (хаця сама “Libertas у Еўрапейскі парламент дакладна не патрапіць). Яшчэ адна ідэя: Валенса папросту шукае партыю, якая можа дапамагчы яму выставіць сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта ў наступным годзе. Да таго ж, магчыма, Валенса і сапраўды не любіць Еўрапейскі Саюз? Нарэшце, апошняя версія: яму банальна добра заплацілі. Вядома, што “Libertas спансіруе ірландскі мільянер. У любым выпадку, вяртанне Валенсы ў палітыку, якую ён пакінуў у 1995 годзе, — вельмі важная падзея для Польшчы.


Па матэрыялах “Politika (Польшча)

Каментаваць