Польшча. Выкрасліць Палікота

Кансерватыўныя каталікі маленькага гарадка Булгарай у Любецкім ваяводстве пачалі незвычайную кампанію. Яны патрабуюць ад гарадскіх уладаў, каб са спісу ганаровых жыхароў гораду выкраслілі імя Януша Палікота — палітыка, лідара лева-ліберальнага Руху імя Палікота, які нарадзіўся менавіта ў Булгарае, дзе жыве ўсяго 20 тысяч чалавек. Спачатку булгарайцы цешыліся палітычнымі поспехамі свайго земляка, і пасля таго, як ён стаў дэпутатам ад ліберальнай партыі “Грамадзянская платформа (РО), нават прысвоілі яму статус ганаровага жыхара Булгарая.

Кансерватыўныя каталікі маленькага гарадка Булгарай у Любецкім ваяводстве пачалі незвычайную кампанію. Яны патрабуюць ад гарадскіх уладаў, каб са спісу ганаровых жыхароў гораду выкраслілі імя Януша Палікота — палітыка, лідара лева-ліберальнага Руху імя Палікота, які нарадзіўся менавіта ў Булгарае, дзе жыве ўсяго 20 тысяч чалавек. Спачатку булгарайцы цешыліся палітычнымі поспехамі свайго земляка, і пасля таго, як ён стаў дэпутатам ад ліберальнай партыі “Грамадзянская платформа (РО), нават прысвоілі яму статус ганаровага жыхара Булгарая. Аднак з часам стаўленне да Палікота ў горадзе змянілася. Асабліва пасля таго, як яго рух выступіў за легалізацыю шлюбаў гомасексуалістаў і легалізацыю лёгкіх наркотыкаў. Цяпер мясцовыя клерыкалы пачалі петыцыйны рух за пазбаўлення Палікота звання ганаровага жыхара, у тым ліку паколькі гэта “кампраметуе жыхароў Булгарая. Больш таго, агучана ідэя зрабіць Палікота персонай нон-грата на радзіме. Невядома, чым усё гэта закончыцца, паколькі самі мясцовыя ўлады супраць кампаніі. Палікот, акрамя ўсяго, яшчэ і мільянер і заўсёды дапамагаў фінансамі сваёй малой радзіме.

Па матэрыялах польскай прэсы

Каментаваць