Польшча. Вярнуць смяротнае пакаранне

 Вядучая польская апазіцыйная партыя «Права і Справядлівасць» (PiS) рашуча выступае за вяртанне смяротнага пакарання ў Крымінальны кодэкс. «У Еўрасаюзе няма інструкцый, якія забараняюць нам рабіць гэта», — сказаў старшыня партыі Яраславаў Качыньскі. Яго нацыянальна-кансерватыўная партыя плануе выступіць у парламенце за змену крымінальнага права і ўвесці смяротнае пакаранне для тых, хто ўчыніў асабліва жорсткія забойствы. «Зараз забойцы сядзяць у Польшчы ў сярэднім 7 гадоў, гвалтаўнікі — 3,5 гады.

 Вядучая польская апазіцыйная партыя «Права і Справядлівасць» (PiS) рашуча выступае за вяртанне смяротнага пакарання ў Крымінальны кодэкс. «У Еўрасаюзе няма інструкцый, якія забараняюць нам рабіць гэта», — сказаў старшыня партыі Яраславаў Качыньскі. Яго нацыянальна-кансерватыўная партыя плануе выступіць у парламенце за змену крымінальнага права і ўвесці смяротнае пакаранне для тых, хто ўчыніў асабліва жорсткія забойствы. «Зараз забойцы сядзяць у Польшчы ў сярэднім 7 гадоў, гвалтаўнікі — 3,5 гады. Гэта сітуацыя, якую трэба мяняць, — сказаў Качыньскі. — Дзяржава існуе, каб ахоўваць звычайных грамадзян. Толькі эліта ЕС — супраць пакарання смерцю. Мы — суверэнная краіна, у нас ёсць права вырашаць усё самастойна». Нагадваем, што падобную пазіцыю адносна смяротнага пакарання падтрымліваў і брат Яраслава, былы прэзідэнт Лех Качыньскі, які загінуў у авіякатастрофе.

Паводле польскай прэсы

Каментаваць