Польшча. Забаронена фашысцкая арганізацыя

Гарадскі суд гораду Бжэгу забараніў групоўку Нацыянальна-радыкальны лагер (ORN). Гэта першы выпадак у найноўшай гісторыі Польшчы, калі грамадская арганізацыя пазбаўляецца легальнага статуса (грамадскія ініцыятывы ў краіне атрымліваюць рэгістрацыю аўтаматычна, на падставе звароту ў органы ўлады). ORN — гэта назва вядомай правай арганізацыі ў міжваеннай Польшчы. Яшчэ тады яна праславілася сваім антысемітызмам і жаданнем імпартаваць у край мадэль фашысцкай Італіі. Праўда, улады Пілсудскага вельмі моцна ціснулі на праект, разглядаючы яго як фактар палітычнай нестабільнасці.

Гарадскі суд гораду Бжэгу забараніў групоўку Нацыянальна-радыкальны лагер (ORN). Гэта першы выпадак у найноўшай гісторыі Польшчы, калі грамадская арганізацыя пазбаўляецца легальнага статуса (грамадскія ініцыятывы ў краіне атрымліваюць рэгістрацыю аўтаматычна, на падставе звароту ў органы ўлады). ORN — гэта назва вядомай правай арганізацыі ў міжваеннай Польшчы. Яшчэ тады яна праславілася сваім антысемітызмам і жаданнем імпартаваць у край мадэль фашысцкай Італіі. Праўда, улады Пілсудскага вельмі моцна ціснулі на праект, разглядаючы яго як фактар палітычнай нестабільнасці. Непасрэднай прычынай забароны цяперашняй адроджанай ORN сталі рэгулярныя дэманстрацыі на публіцы жэсту, якім віталіся нацысты. Акрамя таго,у лютым актывісты ORN шырока адзначылі 72-ю гадавіну самага вялікага пагрому, які меў месца ў даваеннай Польшчы. Нягледзячы на рашэнне суда, нацысты наўрад ці прыпыняць сваю дзейнасць. Яны нават на судовае пасяджэнне не прыйшлі.


Па матэрыялах “Gazeta Wyborcza (Польшча)
 

Каментаваць