Польшча. Забаронена ўкраінская праграма

Пётр Фарфал, былы скінхед і сябра ўльтранацыяналістычнай партыі, які выпадкова аказаўся на пасадзе дырэктара нацыянальнага тэлебачання (TVP), працягвае правакаваць публіку. Раней ён ужо засвяціўся ў некалькіх скандалах. Напрыклад, з-за таго, што рэкламаваў на грамадскім канале сваю партыю. Або не хацеў трансляваць канцэрт салідарнасці з беларускімі дэмакратамі. Пасля беларусаў Фарфал, здаецца, узяўся за ўкраінцаў. На TVP прынята рашэнне прыпыніць выпуск навінаў на ўкраінскай мове. Гаворка вядзецца пра праграму “Теленовини.

Пётр Фарфал, былы скінхед і сябра ўльтранацыяналістычнай партыі, які выпадкова аказаўся на пасадзе дырэктара нацыянальнага тэлебачання (TVP), працягвае правакаваць публіку. Раней ён ужо засвяціўся ў некалькіх скандалах. Напрыклад, з-за таго, што рэкламаваў на грамадскім канале сваю партыю. Або не хацеў трансляваць канцэрт салідарнасці з беларускімі дэмакратамі. Пасля беларусаў Фарфал, здаецца, узяўся за ўкраінцаў. На TVP прынята рашэнне прыпыніць выпуск навінаў на ўкраінскай мове. Гаворка вядзецца пра праграму “Теленовини. Яна выходзіць на TVP з 1995 года і ёсць адзінай нацыянальнай перадачай для ўкраінцаў (якіх, па іх словах, у Польшчы жыве аж 400 тысяч). Цікава, што найбольш актыўнымі з’яўляюцца палякі ўкраінскага паходжання не ў Карпатах, дзе яны жылі заўсёды, а ў Гданьску, куды іх перасялілі пасля вайны ў выніку аперацыі “Вісла (аперацыя, мэтай якой было пазбавіць партызан-бандэраўцаў народнай падтрымкі ў памежных з СССР раёнамі). Так ці інакш, цяпер украінскія арганізацыі вымушаныя нешта рабіць: яны пішуць абураныя лісты і збіраюць подпісы дэпутатаў Сейму, тым больш, што адзіны з іх — этнічны ўкраінец. На цяперашні момант ліст пратэсту падпісалі 50 парламентарыяў, галоўным чынам левых і ліберальных партый. Самае цікавае, што ўкраінскі МЗС ніяк не адрэагаваў на сітуацыю вакол “Теленовин.

Па матэрыялах “Украінская Правда (Украіна)

 

Каментаваць