Польшча. Знойдзены 170 тысяч нямецкіх шпіёнаў

Яраслаў Качыньскі, лідар партыі “Права і Справядлівасць, выкрыў цэлую сетку нямецкай пятай калоны. Імі аказаліся 170 тысяч польскіх грамадзян, якія лічаць сябе сілезцамі. Па словах Качыньскага, “прыналежнасць да сілезскага руху — пераходны стан ад паляка да немцаў. Заява кансерватыўнага лідара выклікала безліч пратэстаў. Перш за ўсё пратэстуе нямецкая меншасць і актывісты Руху за аўтаномію Сілезіі (RAS), які, дарэчы, мае фракцыю ў сілезскім парламенце.

Яраслаў Качыньскі, лідар партыі “Права і Справядлівасць, выкрыў цэлую сетку нямецкай пятай калоны. Імі аказаліся 170 тысяч польскіх грамадзян, якія лічаць сябе сілезцамі. Па словах Качыньскага, “прыналежнасць да сілезскага руху — пераходны стан ад паляка да немцаў. Заява кансерватыўнага лідара выклікала безліч пратэстаў. Перш за ўсё пратэстуе нямецкая меншасць і актывісты Руху за аўтаномію Сілезіі (RAS), які, дарэчы, мае фракцыю ў сілезскім парламенце. Пры гэтым RAS не толькі пратэстуе, аднак і звяртае ўвагу на тое, што Варшава дасюль не прызнала права сілезцаў называць сябе сілезцамі. Між тым, лідар RAS некалькі гадоў таму сапраўды прызнаў, што сілезская ідэнтычнасць — гэта крок у бок ад польскасці. Цяпер ён кажа, што яго няправільна зразумелі. Таксама варта згадаць, што RAS марыць пра аднаўленне сілезскай аўтаноміі, якая існавала ў 1920–1940-х гадах. Афіцыйнымі мовамі ў аўтаноміі былі нямецкая і польская.

Па матэрыялах польскай прэсы

Каментаваць