Польшча. Карта вялікай сям'і

Эва Копач: Увядзенне  Карты вялікай сям'і было неабходна, каб дапамагчы польскім сем'ям. 



Эва Копач


Увядзенне Карты вялікай сям’і было неабходна, паколькі польскай сям’і патрэбная дапамога. А таксама гэта выкананне абяцанняў, — гэтак прэм’ер-міністр Польшчы Эва Копач ацэньвае рашэнне парламенту, які ў пятніцу вырашыў, што са студзеня ўрадавая праграма будзе ўведзена ў выглядзе закону.

Дагэтуль зніжкі і льготы для шматдзетных сем’яў уводзілі муніцыпальныя органы. Цяпер уладальнікі Карты вялікай сям’і заплацяць менш за праезд па чыгунцы, уваход у некаторыя музеі, афармленне пашпартоў.

На думку кіраўніка ўраду Эвы Копач, гэта крок у добрым напрамку.

Э. Копач кажа: "Мы хочам, каб у дзяцей былі роўныя адукацыйныя шанцы. Там, дзе ў сям’і бацькі працуюць, каб яны не былі прымушаны адмаўляцца ад сваіх прафэсійных плянаў. Карта вялікай сям’і дае розныя льготы. І выдаткі на гэтыя льготы ўжо ўнесены ў дзяржаўны бюджэт на будучы год".

Карту можа атрымаць сям’я з трыма і больш дзецьмі. Дакументы выдаюць мясцовыя органы ўлады Польшчы.

www.radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць