Польшча. Новыя асобы ў палітыцы

Вынікі апошняга апытання электаральных сімпатый палякаў сведчаць пра з’яўленне ў палітыцы новага актора. Гэта партыя «Кангрэс новых правых» пад кіраўніцтвам Януша Корвін-Міке.

 



Партыя дэкларуе сябе як кансерватыўна-ліберальная і была заснаваная ў 2011 годзе. Раней яна не карысталася асаблівай падтрымкай выбаршчыкаў, у сярэднім набірала на выбарах каля 2–2,5 працэнтаў. Аднак у гэтым годзе рэйтынг новых правых пайшоў угару. Паводле апытанняў, яе гатовы абраць 5 працэнтаў палякаў, што ў выпадку выбараў гарантуе «Кангрэсу» фракцыю ў Сейме.

Рост папулярнасці «Кангрэсу», на першы погляд, цяжка зразумець, паколькі на двары крызіс, а партыя выступае за татальны пераход эканомікі да свабоднага рынку. Януш Корвін-Міке нават не супраць увогуле ліквідаваць падаткі з прыбытку. З улікам радыкальнага ліберальнага характару праграмы, можна меркаваць, што, хутчэй за ўсё, цікавасць да «Кангрэсу» звязаная з нерашучымі крокамі кіраўніцтва ўрадавай партыі «Грамадзянская платформа» (РО).

Акрамя таго, шматлікімі выбаршчыкам «Грамадзянскай платформы», якая таксама называе сябе ліберальнай партыяй, надакучыў яе лідар Дональд Туск. Ну а агульным пераможцам на выбарах можа стаць партыя «Права і справядлівасць» (РiS), якая з 30-працэнтнай падтрымкай абыходзіць на пяць пунктаў РО.

Паводле польскай прэсы

Каментаваць