Польшча прызнала дзеянні Расіі супраць Украіны агрэсіяй

МЗС Польшчы лічыць, што ўвядзенне войскаў Расіі на тэрыторыю Украіны на поўдні Данецкай вобласці з'яўляецца актам агрэсіі.



Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы
 
 
«МЗС выказвае рашучы пратэст у сувязі з павелічэннем уводу ваенных узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны. У апошні перыяд мы назіраем наступальныя дзеянні расійскіх войскаў у паўднёвай частцы Данецкай вобласці, а асабліва ў ваколіцах горада Новаазоўск» заявілі ў МЗС Польшчы. 
 
 
«Мы лічым, што гэтыя дзеянні Расіі супраць Украіны адпавядаюць вызначаным ў дакументах ААН  рэзалюцыя Генасамблеі ААН 3314  прыкметах агрэсіі» гаворыцца ў заяве. 
 
 
Польскі МЗС нагадаў, што Варшава выступала і выступае за выпрацоўку дыпламатычнага вырашэння канфлікту, але на ўмовах павагі тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны і на аснове міжнароднага права.

Каментаваць