Польшча. У краіну вяртаюцца дысідэнты

У Польшчы адраджаецца легендарны Камітэт абароны рабочых (KOR) — дысідэнцкая групоўка, якая дзейнічала ў 1970-я гады, фактычна стварыўшы падмурак прафсаюзу «Салідарнасць».



Фота: msz.gov.pl


На днях шэраг сябраў KOR заявілі пра вяртанне ў палітыку. Толькі цяпер арганізацыя будзе называцца Камітэт абароны дэмакратыі (KOD).

Стварыць KOD былыя актывісты вырашылі пад уплывам таго, што нарабіў за першы тыдзень сваёй кадэнцыі новы польскі ўрад, сфармаваны PiS. Учынкі кансерватараў, сапраўды, былі вельмі арыгінальныя. Яны пазбавілі парламенцкую апазіцыю магчымасці кантраляваць спецслужбы, пачалі ратацыю сяброў Канстытуцыйнага суда, раскрытыкавалі адну тэатральную імпрэзу за амаральны змест...

На думку аўтараў KOD, усё гэта — замах на дэмакратычную мадэль грамадства.

Хаця ў KOD ужо запісалася каля сямі тысяч чалавек, перспектывы гэтага праекту пад сумневам. У тым ліку таму, што KOD будуецца на міфе пра KOR, сябрамі якога ў свой час таксама былі шматлікія цяперашнія лідары «Права і Справядлівасці».

Паводле польскай прэсы 

Каментаваць